22.04.2022 16:17
18 траўня ў Варшаве адбудзецца вялікі канцэрт, прысвечаны 50-годдзю з Дня нараджэння легенды беларускага панк-року – Аляксандра Міхайлавіча Куллінковіча, нязменнага лідэра гурта Neuro Dubel.
Усе самыя лепшыя хіты гурта заспяваюць 9 зорак беларускай альтэрнатыўнай сцэны:
Lavon Volski, Юры Стыльскі (Дай Дарогу), Дзяніс Тарасенка (РСП), Znich, Алесь Дзянісаў (Dzieciuki), Аляксандр Памідораў, Зьмяя, Lesley Knife (Gods Tower), Уладзімір Пугач (J:Морс), Алесь-Францішак Мышкевіч.
Такога ў Варшаве яшчэ не было!
Klub Remont (ul. Waryńskiego 12a)
18.05 а 19:00