Новости «Oktoberfest» у Камарова

«Oktoberfest» у Камарова

Neuro Dubel на Octoberfest

З 25 верасьня да 10 кастрычніка ў загарадным комплексе «Камарова», што ў 5 кіламэтрах ад Менску, пройдзе сьвята жывой музыкі і гастранамічнага задавальненьня Oktoberfest, у межах якога адбудзецца пяць канцэртаў вядучых гуртоў Беларусі.

Сьвята праходзіць пад слёганам «Хмель жывой музыкі!», у яго межах заплянавана багата цікавостак. Штодня з 25 верасьня да 10 кастрычніка на тэрыторыі загараднага комплексу «Камарова village» будуць працаваць зоны актыўнасьці, праводзіцца конкурсы і спартовыя мерапрыемствы і, канечне ж, гасьцей чакаюць далікатэсы і прысмакі.

У межах сьвята заплянаваная багатая музычная праграма – па пятніцах і суботах пройдзе 5 файных канцэртаў з удзелам вядучых гуртоў Беларусі.

25 ВЕРАСЬНЯ (ПЯТНІЦА) – АДКРЫЦЬЦЁ: TRUBETSKOY, N.R.M., PAWA
http://www.kvitki.by/ru/event/28484

26 ВЕРАСЬНЯ (СУБОТА) – РОК: THE UNB, LEIBONIK, NEURO DUBEL
http://www.kvitki.by/ru/event/28487

2 КАСТРЫЧНІКА (ПЯТНІЦА) – БЛЮЗ: BLUESVILLE STATION, «П’ЯНЫЯ ГОСЬЦІ», «КРАМА»
http://www.kvitki.by/ru/event/28489

3 КАСТРЫЧНІКА (СУБОТА) – ФОЛЬК: «РОКАШ», PAPARAĆ, «ПАЛАЦ»
http://www.kvitki.by/ru/event/28490

10 КАСТРЫЧНІКА (СУБОТА) – ПАНК: «ТЛУШЧ», POMIDOR/OFF, DZIECIUKI
http://www.kvitki.by/ru/event/28491

АБАНЕМЭНТЫ НА 2, 3, 4 І 5 КАНЦЭРТАЎ
http://www.kvitki.by/ru/buy/28492

Канцэрты адбудуцца ва ўтульнай кавярні «Камарова village», а ўсе астатнія мерапрыемствы – на ўсёй тэрыторыі загарадняга комплексу. Па суботах будзе працаваць дзіцячы лагер Kids Village.

Прыязджаць у Камарова (5 км. ад МКАД па Слуцкай шашы) можна на ўласным транспарце – схема праезда. Таксама ў дзень канцэртаў для гледачоў будуць арганізаваныя бясплатныя маршрутныя таксі з д/с Дружная-Камарова, Камарова – д/с Дружная з 15.30 да 0.00.

Пачатак забаўляльнай праграмы штодня – у 16.00, канцэрты пройдуць з 18.00 да 22.00

Інфалінія: +375 29 676-81-95. Браніраваньне столікаў на канцэрт – +375 44 538-89-88. Па пытаньнях супрацоўніцтва – +375 29 690-89-79

http://vk.com/oktoberfestkamarova2015


Поделиться ссылкой...