Уручэнне прэміі "Даём рады" пройдзе 27 лютага ў мінскім клубе Re:public.
На канцэрце сыграюць Neuro Dubel, "Дай дарогу", Dzіeciuki і :B:N:.
Такім чынам Еўрарадыё ўжо ў чацвёрты раз падвядзе музычныя вынікі года. 2015-ты выдаўся, як заўсёды, неадназначным у музычным плане, але багатым на рэлізы і бурлівым. За сыходзячы год нашы музыкі запісалі больш за 120 альбомаў, нечыя славутыя імёны сплылі ў беларускую музычную Лету, а нехта толькі паспеў заявіць пра сябе больш ці менш удала. Мы ўважліва сачылі за падзеямі і гатовыя раздаць усім па заслугах. Фестываль "Даём рады" па завядзёнцы збярэ лепшыя каманды беларускай альтэрнатыўнай сцэны, таму гарачы адрыў мы гарантуем. Лайн-ап і больш падрабязную інфармацыю чакайце неўзабаве.
Квіткі можна набыць тут kvitki.by/ru/event/32264
Кошт квіткоў:
Танцпол — 250 000 рублёў
Месца за столікам — 320 000 рублёў
Далей у залежнасці ад сітуацыі ў краіне кошт можа або застацца на такім самым узроўні, або крыху павысіцца па незалежных ад арганізатараў прычынах.
Даведка: +375 29 1212296
Інфармацыя: euroradio.fm